25 красавіка старшакласнікі сабраліся на фестываль КВЗ, які ў гэтым навучальным годзе быў прысвечаны прафесіям. Каманды 8,9,10 і 11 класаў весела і знаходліва прэзентавалі прафесіі, адказвалі на пытанні «прафесійнай» віктарыны, капітаны каманд дэманстравалі сваё майстэрства і ў выніку лепшым стаў 8 клас.