Другі дзень канікул у школе стаў днём патрыятычных канікул. Вучні правялі віртуальныя экскурсіі ў МК “Брэсцкая крэпасць-герой”, а таксама наведалі гадзіну зносін “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” і вусны часопіс “Маладосць, абпаленая вайной”. Удзельнікі анлайн-канікул сёння на працягу дня займаліся добрымі справамі і дапамагалі дарослым прыбіраць апалае лісце.