Другі дзень восеньскіх канікул прайшоў у рамках акцыі «Мой выбар — жыць з пазітывам» і пачаўся з віктарыны «Сур’ёзныя адказы на смешныя пытанні» і адкрытага мікрафона «Як здорава на свеце жыць», а працягнуўся конкурсам малюнкаў «Школьныя будні» і спартыўнымі спаборніцтвамі «Гэты сябар — мяч!». Таксама сёння прайшлі алімпіяды па працоўнаму навучанню і гісторыі. Члены піянерскай дружыны Скобля Аліна і Зыбін Арцём прынялі ўдзел у рабоце факультэта раённай школы піянерскага актыву «Лідэр — клас», прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі «Іх імёнамі названы нашы дружыны».