Калядны турнір па інтэлектуальных гульнях

Каманда школы «Ой, да ладно» 29 снежня прыняла ўдзел у традыцыйным Калядным турніры па інтэлектуальных гульнях, арганізатарам якога выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама. У гэтым годзе турнір праходзіў у школе, а пытанні былі дасланы арганізатарамі на электронную пошту школы. Каманда, як і ў мінулым годзе, заняла 4 месца. У першы дзень ІІІ чвэрці ўдзельнікі каманды атрымалі не толькі грамату, але і невялікія навагодне-салодкія падаруначкі.

Добавить комментарий