5 лютага каманда акцябрат школы «Ой, да ладненько» прыняла ўдзел у раённым этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні ГА “БРПА” “Піянерскі квіз”. Удзельнікаў чакала шэсць тураў «Матэматычны патруль», «У гасцях у казкі», «У свеце прафесій», «Музычная старонка», «Хутка-хутка Новы год» і «Дружныя рабяты». Пасля таго як ліст з адказамі быў адасланы арганізатарам па пошце, каманда была ўзнагароджана дыпломамі ўдзельнікаў конкурса, а таксама салодкімі і карыснымі падарункамі ад Вогніка.