Кожны народ ганарыцца перамогай ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы, і свята шануе памяць страт, панесеных у імя гэтых перамог. Сімвалам бязмерных выпрабаванняў беларусаў стала Хатынь, якая прадстаўляе 186 беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з іх жыхарамі. 23 сакавіка ў класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны «Гучаць званы Хатыні», якія былі прысвечаны Дню памяці Хатынскай трагедыі.