Гісторыя краіны — мая гісторыя

Трэці дзень у выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Сонейка» прайшоў пад назвай «Гісторыя краіны — мая гісторыя». Сёння прайшлі наступныя  мерапрыемствы: спартыўныя эстафеты «Беларусь спартыўная», гадзіна зносін «У сімвалах дзяржавы гісторыя майго народа», флэшмоб «Счаслівае дзяцінства ў роднай краіне» у рамках рэспубліканскай акцыі «Лета-дзецям» сумесна з філіялам Калядзіцкі СДК. Дзень выдаўся насычаным і яркім, нягледзячы на пасмурнае надвор’е.

 

Добавить комментарий