Гадзіна зносін «У краіне Піянерыі»

3 снежня ў рамках шэфскай работы было праведзена мерапрыемства «У краіне Піянерыі». Вучні 8 класа (шэфы) запрасілі да сябе на гадзіну зносін 5 клас, дзе ўспомнілі пра гісторыю піянерскага руху, аб атрыбутыцы, якая была раней. Педагог прадэманстравала гучанне горна і барабана. Вучні былі захопленыя і змаглі самі дакрануцца да гісторыі. А ў канцы мерапрыемства, шэфы правялі віктарыну. Мерапрыемства атрымалася яркім і запамінальным.

Добавить комментарий