У рамках Тыдня «9 мая — Дзень Перамогі» ў школе прайшоў фестываль ваеннай песні. Кожны клас выступіў з песняй ваенных гадоў. «Кацюша», «Тры танкіста», «Смуглянка»… Цікава і кранальна прайшоў фестываль, прысвечаны песням пра вайну, прысвечаны памяці тых, хто аддаў сваё жыццё за сучасную мірную будучыню. Але ёсць памяць, якой не будзе канца, — гэта памяць падрастаючага пакалення. Завяршыўся фестываль сумесным выкананнем песні «День Победы».