У апошні дзень канікул старшакласнікі наведалі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальную бібліятэку. У музеі вучняў чакала 10 залаў з першага дня вайны да вялікай Перамогі. Сапраўдныя дакументы ваенных гадоў, вялікая экспазіцыя ваеннай тэхнікі і зброі, мультымедыйныя экспанаты, асабістыя рэчы і ўзнагароды ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны…і многае іншае дапамаглі яшчэ раз адчуць увесь жах той вайны і задумацца над тым, як добра, што сёння мы жывем пад мірным небам. Пасля музея старўакласнікі наведалі Нацыянальную бібліятэку і нягледзячы на надвор’е падняліся на 23 паверх, на аглядную пляцоўку, з якой паглядзелі на сталіцу нашай краіны з вышыні птушынага палёту.