1 лістапада вучні 7,9,11 класаў з кіраўніком па ВПВ Скобля Ю.М. здзейснілі экскурсію ў Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», дзе яшчэ раз паслухалі цікавыя факты з даваеннай гісторыі крэпасці, аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці летам 41-га, а таксама пра пасляваенны перыяд.