Экскурсія ў кінатэатр

У рамках  Году міру і стварэння вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі 19 верасня наведалі кінатэатр «Спадарожнік» у г.Пружаны, дзе ажыццявілі прагляд нацыянальнага гістарычнага мастацкага фільма «На другім беразе». Добрая ігра акцёраў дазваляе пранікнуцца пачуццямі і перажываннямі герояў і дае адчуванне сваёй прысутнасці ў гэтым фільме. Акунуцца ў атмасферу таго часу дазваляе і музычнае афармленне. Пасля прагляду мы выходзілі, уражаныя сюжэтам і ігрой акцёраў. Фільм вучыць нас усіх, што менавіта ў адзінстве сіла народа і што будучыня краіны толькі ў нашых руках.

Добавить комментарий