20 лістапада навучэнцы нашай школы наведалі музей Камянецкая вежа з наведваннем выставы «Генацыд беларускага народа». Камянецкая вежа, якая знаходзіцца ў горадзе Камянец Брэсцкай вобласці, – унікальны прыклад сярэднявечнага абарончага дойлідства. Яна ўнікальная тым, што з’яўляецца самым старажытным абарончым збудаваннем на тэрыторыі Беларусі, якое захавалася да нашага часу ў першапачатковым, амаль нязменным выглядзе.