27 сакавіка навучэнцы наведалі гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна». Гэта адзін з найбольш грандыёзных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі Беларусі. Комплекс уяўляе сабой ваенна-гістарычны музей пад адкрытым небам. Аснова музея — ДОТы Мінскага ўмацаванага раёна «Лініі Сталіна». Для навучэнцаў правялі экскурсію супрацоўнікі комплексу, якія для большага пагружэння ў атмасферу часоў Вялікай Айчыннай вайны былі апранутыя ў ваенную форму. На тэрыторыі гістарычнага комплексу размешчана вялікая колькасць музейных экспанатаў. Вучні прайшліся па траншэях, дзе салдаты хаваліся ад куль і снарадаў праціўніка, а затым наведалі выставу танкаў, баявых самалётаў, макет бронецягніка.