Дзённік вучня

Дзённік вучня прызначаны для арганізацыі і стымулявання вучэбнай дзейнасці вучня, азнаямлення законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці вучня, выкананнем ім патрабаванняў статута, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў установы агульнай сярэдняй адукацыі, у якой ён асвойвае змест адпаведнай адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, праграмы выхавання.

Вучань установы агульнай сярэдняй адукацыі, які асвойвае змест адпаведнай адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, пачынаючы з ІІІ класа, вядзе дзённік вучня, у які педагагічныя работнікі, якія рэалізуюць змест адпаведнай адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах, выстаўляюць на працягу навучальнага года адзнакі па выніках бягучай атэстацыі і завяраюць подпісам, а класны кіраўнік – адзнакі і рашэнні кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з класнага журнала ў адпаведнасці з абзацам дзесятым часткі другой пункта 223 дадзенага Палажэння.

Класны кіраўнік таксама адзначае пры неабходнасці колькасць прапушчаных вучэбных заняткаў, у тым ліку па няўважлівых прычынах.

У дзённіку размяшчаюцца:

дзяржаўны сцяг, дзяржаўны герб, дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь;

дзяржаўныя святы, святочныя дні і памятныя даты ў Рэспубліцы Беларусь;

правы і абавязкі вучняў;

інфармацыя аб кіраўніку ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, яго намесніку па аснойнай дзейнасці, педагогу-псіхологу, педагагічных работніках, якія рэалізуюць змест адпаведнай адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах, класным кіраўніку;

рэжым вучэбнага дня;

расклад вучэбных заняткаў на бягучы вучэбны тыдзень;

іншая інфармацыя;

указанні па яго вядзенні і афармленні.

ПАТРАБАВАННІ ДА ВЯДЗЕННЯ І АФАРМЛЕННЯ ДЗЁННІКА

  1. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі выкарыстоўваюцца дзённікі адзінага ўзору, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дзённік вучань пачынае весці з трэцяга класа.
  2. Усе запісы ў дзённіках павінны весціся з захаваннем наступных патрабаванняў:
  • запаўняць дзённік на той мове, на якой ажыццяўляецца адукацыйны працэс ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі або ў класе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;
  • пісаць акуратна, граматна, разборлівым почыркам, карыстацца шарыкавай ручкай з пастай фіялетавага або сіняга колеру. Нельга выкарыстоўваць каляровыя алоўкі, фламастары, уклейкі і аплікацыі;
  • у пачатку навучальнага года запаўняць тытульны ліст, указваючы прозвішча і імя ў родным склоне, запісваць расклад урокаў;
  • назвы вучэбных прадметаў запісваць з малой літары – беларуская мова, сусветная гісторыя, матэматыка і г.д.; на ўсіх старонках дзённіка, у тым ліку пры запаўненні раскладу ўрокаў;
  • дамашнія заданні і назвы месяцаў запісваць у дзённіку з малой літары.

Правілы скарачэння слоў рэгламентуюцца настаўнікам згодна з існуючымі нормамі.

  1. Настаўнік павінен, выстаўляючы адзнаку ў класны журнал, адначасовы выстаўляць яе ў дзённік і завяраць подпісам.
  2. Класны кіраўнік павінен сачыць за правільнасцю запісаў у дзённіку, у канцы кожнага тыдня адзначаць колькасць прапушчаных урокаў, пры неабходнасці запісваць заўвагі на адпаведнай старонцы дзённіка.
  3. Па вучэбных прадметах “Музыка”, “Выяўленчае мастацтва”, “Працоўнае навучанне. Чарчэнне”, “Фізічная культура і здароўе” у графе “Заданне” запісваецца тэма ўрока.

Добавить комментарий