13 верасня — Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае свой дзень нараджэння!
34 гады — гэта такі цудоўны ўзрост, калі перад табой адкрываюцца новыя дзверы. БРПА — гэта больш за паўмільёна самых таленавітых, творчых, яркіх, крэатыўных і мэтанакіраваных актывістаў па ўсёй краіне. Рэалізаваны сотні праектаў, акцый, конкурсаў; у многіх з іх вы ўдзельнічаеце тут і цяпер. Самы маштабны дзіцячы рух — гэта не толькі школьнікі, але і бацькі, педагогі, партнёры і нашы сябры.
І сёння ў дзень нараджэння БРПА ў школе адбыўся піянерскі збор, на якім ва ўрачыстай абстаноўцы быў абраны новы старшыня Савета дружыны — Губарык Маргарыта. Віншуем Маргарыту!