20 кастрычніка ў рамках Тыдня акцябрат «Зорачкі дзяцінства» сярод акцябрат прайшоў дружынны этап «Па слядах Перамогі». Тры каманды акцябрат згодна з маршуртнымі лістамі праходзілі розныя выпрабаванні на кемлівасць, спрытнасць, адказвалі на пытанні квіза пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, і ўсё гэта неабходна было рабіць як мага хутчэй. Каманды на ўсіх этапах суправаджадлі члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ», але не падказвалі, таму што галоўнай умовай гульні была сумленнасць. У выніку перамогу святкавала каманда «Нашчадкі», якая і будзе абараняць гонар школы на раённым этапе квэсту.