24 снежня ў святочнай абстаноўцы Дед Мароз і Снягурка разам з дырэктарам школы Нінай Міхайлаўнай Сідарук уручылі дыпломы вучням школы, лаўрэатам прэміі таленавітай моладзі «Дараванне-2020», Барысевіч Ангеліне і камандзе «То ли еще будет» за перамогі ў абласных конкурсах. Таксама пісьмы падзякі атрымалі маці Барысевіч Ангеліны і кіраўнік каманды — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Аляксандра Аляксандраўна Фядотава.