Будучыя першакласнікі наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыя “Хараўская сярэдняя школа”. Дзеці пазнаёміліся са школай, сваім класам, прысутнічалі на занятку ў 1-м класе. Дашкольнікі атрымалі новыя ўражанні ад зносін з дарослымі сябрамі.

Нашы будучыя першакласнікі пазнаёміліся са школай, наведалі школьную бібліятэку і пазнаёміліся з яе загадчыцай Кнігай А.У. Ала Уладзіміраўна правяла для сваіх гасцей экскурсію па бібліятэцы.

Дашкольнікаў запрасілі ў краязнаўчы музей, каб расказаць як жылі нашы дзяды , прадзеды,чым займаліся, якія любімыя заняткі ў іх былі, як вялі сваю гаспадарку. Акрамя гэтага, арганізуюцца экскурсіі ў школьны краязнаўчы музей. Такая форма работы дазваляе пашыраць веды дзяцей пра тое, як паступова мянялася і мяняецца жыццё нашых продкаў: іх быт, прылады працы, якімі яны карысталіся даўней (калаўрот, ткацкі станок, прас, маслабойка, верацяно, серп, цэп і іншыя), адзенне, абутак.
