Вучні школы далучыліся да акцыі «Выкарыстоўвай энергію разумна!» у рамках Міжнароднага дня энергазберажэння, якая пачалася з інфармацыйных гадзін «Захаваем клімат.Зберагаючы энергію і рэсурсы». Таксама прайшлі пазнавальная гадзіна «Энергазберажэнне для нас» і акцыя «Энергазберажэнню ТАК!». Кожны жадаючы мог атрымаць адказ на «экалагічнае» пытанне падчас працы інфармацыйнай пляцоўкі «11 лістапада — Міжнародны дзень энергазберажэння».