Суботні дзень 15 снежня быў прысвечаны правам і абавязкам чалавека. Вучні наведалі гадзіну зносін «Правы і абавязкі чалавека ў грамадстве» і мультурок «Азбука правоў дзіцяці». Таксама ўсе разам здзейснілі віртуальнае падарожжа па дзіцячым прававым сайце «mir.pravo.by», а пасля сталі ўдзельнікамі круглага стала «Традыцыі праваслаўнай веры» з удзелам настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскага. Вучні 4 — 10 класа адправіліся на мерапрыемствы занальнага цэнтра ў Мокраўскі ВПК д/с-СШ, адкуль вярнуліся з прыемнымі ўражаннямі, новымі ведамі і ІІІ месцам у таварыскім турніры па шашках.