Сёння ў свеце адзначаецца Сусветны дзень міру, таму і школьная субота 21 верасня сабрала вучняў 1-4 класаў на гадзіне зносін «Голуб-птушка міру», а старэйшых на круглым стале “Міжнародны дзень міру. Для каго і навошта” і пазнавальнай гульні “У краіне дабрыні і талерантнасці”. У рамках Сусветнага дня без аўтамабіля прайшлі конкурс малюнкаў «Экалогія і аўтамабіль», спартландыя “Бегом, або на веласіпедзе” і гульнёвая праграма “Аўтамабіль. Дарога. Пешаход”.