Апошняя субота чвэрці была традыцыйна прысвечана бяспечным паводзінам. Вучні пачатковых класаў здзейснілі літаратурнае падарожжа па часопісу «Юны выратавальнік», а старэйшыя шукалі самых кемлівых падчас віктарыны “Правілы дарожнага руху павінны выконваць усе”. Жадаючыя абмяркоўвалі відэафільмы праекта АТН “Пакаленне.by. Юныя выратавальнікі-пажарныя”. На апошнім уроку 5 — 11 класы былі запрошаны на рухомыя гульні на свежым паветры. Таксама сёння акцябрата і піянеры школы падвялі вынікі работы па праекту «ДабраДзел».