Цімураўцы.By.Кастрычнік. Цімураўскі рух

Вось і адбылася першая сустрэча піянераў 8 класа на конкурсе «Цімураўцы.By», дэвіз якога «З дабром у сэрцы» . На працягу года каманда школы «Бумеранг. Дабро заўсёды вяртаецца» будуць праходзіць навучанне па розных валанцёрскіх напрамках, што дапаможа прыдумаць унікальную праграму да Дня абароны дзяцей і стварыць незабыўны дзень для маленькіх жыхароў нашай Радзімы. На першым занятку піянеры даведаліся пра добраахвотніцтва, якое аб’ядноўвае неабыякавых хлопчыкаў і дзяўчынак, пра рух ГА «БРСМ» «Добрае сэрца», а таксама стварылі партрэт сучаснага цімураўца.

 

Добавить комментарий