28 лістапада члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Маладзёжны квіз». Пяць каманд спрачалася за званне самых кемлівых і хуткіх, а таксама самых дружных і разумных. У цікавай і шумнай барацьбе перамога засталася за камандай 10 класа. Арганізатарам квіза для старшакласнікаў сумесна з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотавай выступіў актыў піянерскай дружыны імя П.І.Клімука. Школьныя этапы «Акцябрацкага», «Піянерскага» і «Маладзёжнага» квізаў прайшлі, і надышоў час для падыхтоўкі на раённыя этапы. Пажадаем поспехаў усім прадстаўнікам каманд!