Фестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу!»
Шмат гадоў прайшло з таго незабыўнага дня, калі змоўклі апошнія залпы бітваў, калі ў Берліне была пастаўлена пераможная кропка кровапралітнай вайны, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. Вайна і песня, што можа быць супольнага? Здавалася б, нягоды і пакуты ваеннага часу не пакідаюць месца для песень. І, тым не менш, песня заўсёды суправаджала салдата! 6 мая ў школе прайшоў фестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу». На фестывалі гучалі не толькі песні ваенных гадоў, але і песні, якія былі напісаны ў мірны час.
Гадзіна памяці «Каханне і подзвіг»
5 мая вучні 9 класа прынялі ўдзел у гадзіне памяці «Каханне і подзвіг», прысвечанай героям Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку Зінаідзе Тусналобавай і Іосіфу Марчанку. Старшакласнікі даведаліся пра лёсы Зінаіды і Іосіфа, пра выпрабаванні, якія ім падрыхтавала вайна. Завочная сустрэча з героямі Вялікай Айчыннай вайны дапамагла старшакласнікам задумацца над шматлікімі маральнымі паняццямі, над пачуццямі. І яшчэ раз усвядоміць, што мір-самае галоўнае на зямлі.
Акцыя «Абеліск»
З 30 красавіка па 4 мая члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі «Абеліск», прысвечанай 77-годдзю Вялікай Перамогі. Старашкласнікі ачысцілі тэрыторыю помнікаў ад апалага лісця і галінак, сабралі смецце, высадзілі кветкі. Дзякуючы дружнай і зладжанай працы наведзены парадак. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў — гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Гэта клопат пра будучыню нашага горада, маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якой цаной дасягнута Перамога.
Акцыя #За дело! ў рамках Тыдня моладзі «Час выбраў нас»
Сонечныя прыгоды. 5 перыяд «Выпадак у горадзе фальклору»»
Рэспубліканскі мітынг-рэквіем «Памяць сэрца» ў рамках Тыдня моладзі «Час выбраў нас»
Віншуем і ганарымся!
21 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» каля скульптурнай кампазіцыі «Героям границы, женщинам и детям мужеством своим в бессмертие шагнувшим» прайшло ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага фотаконкурсу «Граница как любовь», ініцыятарам якога стаў Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Дыпломам за I месца ў намінацыі «Партрэт пагранічніка» ўзнагароджана Жур Ангеліна.