Наведванне Брацкай магілы ў аг.Чарнаўчыцы
Брацкаю магілу ў аг.Чарнаўчыцы наведалі навучэнцы нашай школы. У цэнтры вёскі стаіць манумент — скульптурная фігура смуткуючай маці на пастаменце. Пліта з чорнага мармуру з прозвішчамі 507 пахаваных. Побач шэсць стэл з імёнамі воінаў-землякоў, якія загінулі на фронце. Устаноўлены ў 1994 годзе.
Мы ніколі не забудзем тых, хто аддаў сваё жыццё, каб вызваліць нашу Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Наведванне Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан
У рамках ваенна-патрыятычнага выхавання і 80-годдзя Вялікай Перамогі вучні нашай школы наведалі знакавае месца ў аг.Турна Вялікая, каля будынка школы, дзе пахаваны 15 воінаў Савецкай Арміі, загінуўшых ў ліпені 1941 года пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 13 партызан, перапахаваных ў 1982г. У 1962 годзе ўстаноўлена скульптура смуткуючай жанчыны.
Наведванне экспазіцыі ваенна-гістарычнага клуба «За Радзіму!»
25 красавіка навучэнцы Хараўской сярэдняй школы наведалі экспазіцыю ваенна-гістарычнага клуба «За Радзіму!» у г.Пружаны. Кіраўнік клуба В.І. Мацвіенка са сваімі аднадумцамі стварылі месца, дзе можна перанесціся ў гады вайны, даведацца як тады жылі людзі, пра што яны думалі, з якімі цяжкасцямі сутыкаліся, што іх матывавала не здавацца, убачыць рэчы, якімі карысталіся людзі, дакрануцца да гісторыі.
Музейная экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне, прадстаўлена ў 3-х залах. Віталь Іванавіч стварыў незабыўную атмасферу апускання ў гісторыю, яго апавяданні былі даволі цікавыя. Сам ён быў апрануты ў вайсковую форму. Мы пагрузіліся ў мінулае, прысвечанае Вялікай Айчыннай вайне.
Для кожнага з нас вельмі важна захаваць памяць аб вялікіх людзях, якія здзейснілі воінскія подзвігі. Напярэдадні 80-годдзя Перамогі як ніколі важна расказваць аб пераемнасці пакаленняў. Ваенна-гістарычныя месцы дапамагаюць захаваць жывую сувязь часоў, зрабіць памяць аб вайне не абстрактнай, а асабістай для кожнага.
Гістарычная гадзіна «Стаялі, як салдаты, гарады-героі»
Напярэдадні свята гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне для навучэнцаў была праведзена гістарычная гадзіна «Стаялі, як салдаты, гарады-героі». Вучні замацавалі веды аб гарадах-героях Вялікай Айчыннай вайны, успомнілі пра тое, якой высокай была цана перамогі, дзеля якой мільёны савецкіх воін і мірных жыхароў склалі галовы.
ЭКСКУРСІЯ Ў БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
27 сакавіка навучэнцы наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў г. Мінску. Беларусь — адно з тых месцаў, дзе засталіся жудасныя ўспаміны аб Другой сусветнай вайне. Пра гэта і распавядае музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, які знаходзіцца на тэрыторыі музейна-паркавага комплексу «Перамога». Трэба памятаць і шанаваць подзвіг тых, хто аддаў сваё жыццё, каб жылі будучыя пакаленні.
Экскусія ў музей “Рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы”
11 студзеня навучэнцы старэйшых класаў наведалі школьны музей “Рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы” у ДУА “СШ №1 г. Пружаны ім.ЧБВА”. Кіраўнік музея Макарчук Ю.І. расказаў пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, у гонар якіх названы вуліцы нашага горада. Экскурсія спрыяла грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў і захаванню гістарычнай памяці.
Акцыя «Абеліск»
ПРАГЛЯД ФІЛЬМА-РАССЛЕДАВАННЯ АНТ «ВІРУС НАЦЫЗМУ»
21 кастрычніка для навучэнцаў 8-11 класаў быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне фільма-расследавання АНТ «Вірус нацызму». Фільм «Вірус нацызму» расказвае пра паходжанне і распаўсюджванне нацысцкай ідэалогіі, а таксама пра яе ўплыў на сучаснае грамадства. У фільме паказана, адкуль у падлеткаў узнікае цікавасць да нацыстаў, хто выклікае ім нацысцкія ідэалы і да чаго можа прывесці захапленне, якое здаецца бяскрыўдным на першы погляд. У ходзе абмеркавання фільма, быў зроблены акцэнт на захаванне гістарычнай памяці. Мы памятаем, да чаго прывёў нацызм у гады Вялікай Айчыннай вайны!