Лета на здароўе! Справа №7 «Далекому мужеству верность храня…»
З 4 мая па 8 мая ў школе праходзіў Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»
Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі» адкрылі ўрокі мужнасці “Горад Пружаны і Вялікая Айчынная вайна”, падчас якіх вучні пазнаёміліся з ваенным жыццём Пружанскай зямлі.Напрыканцы урока кожны клас атрымаў чыстую салдацкую хусцінку і 6 мая новыя рознакаляровыя хусцінкі былі дабаўлены ў палатно, якое ў мінулым годзе пачалі весці піянеры школы. Вучні пачатковых класаў у сваіх класах наладзілі выставы малюнкаў “Перамогай скончылася вайна”, а вучні з 5 па 11 клас пабывалі ў ролі рэдактараў і выдалі газеты “Галоўныя бітвы Вялікай Айчыннай вайны”
Акцыя «Беларусь памятае. Салдаты Перамогі» ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе — 75!»
8 мая, напярэдадні свята 9 мая, старшакласнікі запісалі аўдыёпаштоўку і павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Жука Уладзіміра Іванавіча.
Акцыя «Павішуем ветэранаў разам» ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе — 75!»
Вучні школы прынялі ўдзел у акцыі «Павіншуем ветэранаў разам» і павіншавалі ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны сваёй фотапаштоўкай.
Акцыя «Сімвал Памяці» ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе — 75!»
Піянеры і члены ГА «БРСМ» школы прынялі ўдзел у акцыі «Сімвал Памяці», якую запусціў Рэспублікнаскі валанцёрскі цэнтр. Хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі фота каля помнікаў і мемарыяльных дошак, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, размясцілі іх на сваіх старонках у сацыяльных сетках з хэштэгам #СимволПамяти.
Удзел у Міжнародным інтэрнэт-конкурсе творчых работ «Мы — наследнікі Перамогі!
Вучні пачатковых класаў (Губарык Маргарыта, Усік Іван, Андрусевіч Мацвей, Цямчык Ульяна, 2 клас; Казачэнка Яна, 3 клас; Губарык Ганна, Бурчык Ганна, 4 клас) прынялі ўдзел у Міжнародным інтэрнэт-конкурсе творчых работ «Мы — наследнікі Перамогі!».