Вясенняе першынства па лёгкай атлетыцы
19 і 20 красавіка на гарадскім стадыёне вучні нашай школы прымалі ўдзел у вясеннім першынстве па лёгкай атлетыцы ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў і атрымалі добрыя вынікі: Крывашэева Наталля дыплом І ступені ў бегу на дыстанцыі 3000м і дыплом ІІІ ступені ў бегу на дыстанцыі 100м, Саўчук Яўгеній дыплом ІІ ступені ў прыжках у даўжыню з разбегу. Віншуем і ганарымся!
Суботні Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
У гэты суботні Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця вучні прынялі ўдзел у школьных спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе, акцыі «Аднавім лясы разам», у раённым конкурсе Юных інспектараў дарожнага руху…
Спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе
Удзел у раённых спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе.
«А ну-ка, хлопцы»
26 лютага у рамках марафона патрыятычных спраў у школе прайшоў конкурс «А ну-ка, хлопцы», прысвечаны дню Абаронцаў Айчыны. Удзел прымалі хлопцы 9 — 11 класаў. Вучні паказалі ўсю сваю моц, спрытнасць, і самае галоўнае пачуццё гумару!!!
Спаборніцтвы па плаванню
24 лютага на базе ДУА «Кляпачская СШ», у рамках работы занальнага цэнтра «Адпачываем з карысцю», адбыліся спаборніцтвы па плаванні. Першае месца ў эстафеце занялі навучэнцы ДУА «Кляпачская СШ», другое — ДУА «Навасёлкаўская СШ», трэцяе — ДУА » Хараўская СШ».
Віншуем пераможцаў!
Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй
Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй прапанаваў вучням мноства мерапрыемстваў: гадзіна зносін “Навошта чалавеку сям’я”, спартыўнае свята “А ну-ка, хлопцы”, конкурс калажаў “Мая сямья”, а таксама члены ГА «БРПА» прымалі ўдзел у раённым этапе абласнога фетываля-конкурса “У адзіным рытме” у рамках рэспубліканскага агляда-конкурса “Сэрцам адданыя роднай зямлі”, а члены ГА «БРСМ» удзельнічалі у мерапрыемствах занальнага цэнтра “Адпачываем з карысцю” на базе ДУА “Кляпачская сярэдняя школа”.
А ну-ка, хлопцы!
22 лютага на базе ДЮСШ №1 г. Пружаны прайшоў раённы конкурс «А ну-ка , хлопцы!» прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, дзе нашы хлопцы паказалі добрыя вынікі — 3 месца ў намінацыі «Салдацкая песня».