Тыдзень спорта і здароўя
Пачаўся “Тыдзень спорту і здароўя” з урачыстай лінейкі, дзе вучняў пазнаёмілі з планам мерапрыемстваў. На працягу ўсяго тыдня праходзілі спартландыі, конкурс малюнкаў “Беларусь спартыўная”, інтэлектуальны конкурс “Алімпійскі эрудзіт”, конкурс малюнкаў “Спорт — гэта здорава”, спартландыя“Мы за здаровы вобраз жыцця”. Для школьнікаў малодшага і сярэдняга звяна былі арганізаваны рухомыя гульні “Два капітаны”, “Казачныя эстафеты”, майстар-класы і рухомыя перапынкі. Прырода не паскупілася і падала спартсменам ўсе ўмовы для атрымання ладнага зарада бадзёрасці і добрай порцыі здароўя. І галоўнай узнагародай для школьнікаў сталі не званні пераможцаў, а зносіны адзін з адным, свежае восеньскае паветра і добры настрой. Мерапрыемствы зарадзілі ўсіх добрым настроем, энергіяй і бадзёрасцю.
Адпачываем з карысцю!
Адпачываем з карысцю!
Летнія прыгоды. Дзень дзясяты… Дзень падарожніка
Летнія прыгоды. Дзень чацверты… Дзень здароўя
Спартландыя «Брэстчына спартыўная»
У апошні дзень чвэрці у школе прайшла спартландыя «Брэстчына спартыўная» у рамках правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 85-годззя Брэстскай вобласці. У спартландыі прынялі ўдзел вучні 5 — 8 класаў. Група балельшчыкаў падтрымлівала каманды «Спорт» і «Фізкультура». Пасля розных выпрабаванняў з невялікім адрывам перамогу атрымала каманда «Спорт».