Раённае першынства па лёгкай атлетыцы
18 і 19 кастрычніка навучэнцы 5-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у восеньскім першынстве па лёгкай атлетыцы і ў чарговы раз паказалі добрыя вынікі: 2 месца Новік Сяргей і 3 месца Слабажанінава Яна занялі у бегу на 100 метраў. Спаборніцтвы прайшлі на гарадскім стадыёне» Мухавец » г.Пружаны. Віншуем і ганарымся!
Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
19 кастрычніка шосты школьны дзень прайшоў пад назвай «Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі». Навучэнцы прымалі ўдзел у пазнавальнай гадзіне “Гісторыя ўзнікнення прафесій”, аформілі арт-калаж “Прафесій розных шмат на свеце”, правялі акцыю “Чысціня вакол нас” і прынялі ўдзел ў раённым першынстве па лёгкай атлетыцы.
«На спартыўнай хвалі!»
Акцыя “Мы – здаровае пакаленне Брэстчыны”
З 16 верасня па 10 кастрычніка ў школе прайшла акцыя “Мы – здаровае пакаленне Брэстчыны”. у рамках акцыі прайшлі наступныя мерапрыемствы: інфармацыйны веснік “Прафілактыка ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, алкаголю, тытунёвай і нетытунёвай прадукцыі” ў рамках накірунку “Наш выбар – здароўе!”, гадзіны зносін «Асцярожна — іграманія», Флэшмоб “За здаровы лад жыцця!”, гутарка “Чысціня – залог здароўя” ў рамках накірунку “Здаровае пакаленне” і іншыя.