Суботні дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі

27 лістапада ў школе прайшоў суботні дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі. Вучні пачатковай школы адкрывалі сакрэты здаровага ладу жыцця падчас мультурока, а таксама прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Скажы шкодным звычкам “НЕ!”. Вучні 5 — 8 класаў сталі ўдзельнікамі ток-шоу «Не спрабаваць – не пачынаць!”. У рамках акцыі «Дэкада кібербяспекі» прашлі кіналекторыі «Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў”. Для ўсіх жадаючых прайшоў чэмпіянат па разгадванню крыжаванак “Маё здароўе ў маіх руках” .

Продолжить чтениеСуботні дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі

З 22 па 27 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

Вучні школы з 22 па 27 лістапада прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня барацьбы з курэннем, які прашоў у рамках праекта «Здаровы горад (пасёлак) Брэстчыны без тытуню!». У рамках тыдня прайшлі класныя тэматычныя гадзіны, конкурс газет “Дзеці супраць курэння», турнір па надзіманню паветраных шароў “Падары сабе чыстыя лёгкія” і інш. Усе жадаючыя маглі наведаць выставу «За свет без тытунёвага дыму». Завяршыўся тыдзень шостым школьным днём — Днём барацьбы са шкоднымі звычкамі.

Продолжить чтениеЗ 22 па 27 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

Рэспубліканскі тэматычны ўрок “Каранавірус. Што я павінен ведаць і умець”

23 лістапада для вучняў 1 — 11 класаў прайшоў рэспубліканскі тэматычны ўрок “Каранавірус, што я павінен ведаць і умець”, ініцыятарам якога выступіў Дзіцячы ФОНД ААН (ЮНІСЭФ). Вучні разам з настаўнікамі абмеркавалі пяць ключавых ідэй, праглядзелі відэаматэрыялы, а таксама тэарэтычна і практычна адпрацавалі навыкі па мерах прафілактыкі COVID-19. 

Продолжить чтениеРэспубліканскі тэматычны ўрок “Каранавірус. Што я павінен ведаць і умець”

Суботні дзень здароўя

Сёння ў школе прайшлі спартыўныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, віктарына “Мазаіка здароўя”, конкурс малюнкаў і плакатаў “Мы любім спорт”. Таксама сёння вучні пазнаёміліся са знакамітымі дзецьмі-спартсменамі нашай краіны падчас прагляду і абмеркавання відэаролікаў “Юныя спартсмены. Пакаленне.by”.

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя

Восеньскія прыгоды ў лагеры «Сонейка». Дзень 3

Трэці дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам «Хутчэй! Вышэй! Мацней!» і быў прысвечаны Алімпійскім гульням. Атрады пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Алімпійскіх гульняў, наведалі алімпійскія ўрокі «Беларусы на Алімпійскіх гульнях», а таксама прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Мой любімы від спорту.

Продолжить чтениеВосеньскія прыгоды ў лагеры «Сонейка». Дзень 3