Спаборніцтвы па плаванню

24 лютага на базе ДУА «Кляпачская СШ», у рамках работы занальнага цэнтра «Адпачываем з карысцю», адбыліся спаборніцтвы па плаванні. Першае месца ў эстафеце занялі навучэнцы ДУА «Кляпачская СШ», другое — ДУА «Навасёлкаўская СШ», трэцяе — ДУА » Хараўская СШ».
Віншуем пераможцаў!

Продолжить чтениеСпаборніцтвы па плаванню

Раённы этап абласнога конкурса «У адзіным рытме»

З мэтай стварэння аптымальных умоў для раскрыцця і рэалізацыі творчага патэнцыяла калектываў прайшоў раённы этап абласнога конкурса «У адзіным рытме» у рамках рэспубліканскага агляда-конкурса «Сэрцам адданыя роднай зямлі». Наша каманда ўдзельнічала  ў намінацыі флаг-шоў і атрымалі перамогу. Віншуем і ганарымся!

Продолжить чтениеРаённы этап абласнога конкурса «У адзіным рытме»

Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй прапанаваў вучням мноства мерапрыемстваў: гадзіна зносін “Навошта чалавеку сям’я”, спартыўнае свята “А ну-ка, хлопцы”, конкурс калажаў “Мая сямья”, а таксама члены ГА «БРПА» прымалі ўдзел у раённым этапе абласнога фетываля-конкурса “У адзіным рытме”  у рамках рэспубліканскага агляда-конкурса “Сэрцам адданыя роднай зямлі”, а члены ГА «БРСМ»  удзельнічалі у мерапрыемствах занальнага цэнтра “Адпачываем з карысцю” на базе ДУА “Кляпачская сярэдняя школа”.

Продолжить чтениеСуботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Увага! Анонс Мерапрыемстваў!

Паважаныя бацькі!

Запрашаем вас прыняць актыўны ўдзел у рабоце бацькоўскага ўніверсітэту 24 лютага.

Работа бацькоўскага ўніверсітэта  “Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту” для бацькоў 7 – 8 класаў 9.00 – 9.45 Кабінет №13 Сталярчук Ж.А.

 

Продолжить чтениеУвага! Анонс Мерапрыемстваў!

Суботні Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі прапанаваў навучэнцам шэраг мерапрыемстваў: конкурс малюнкаў “Мая будучая прафесія”, адкрыты мікрафон “Мае бацькі працуюць…”, анлайн-прафарыентацыйнае мерапрыемства “Анлайн-кансультацыя” , а таксама прайшлі раённыя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і шашках  у г.Пружаны. У рамках правядзення мерапрыемстваў да святкавання 85 — годдзя Брэсцкай вобласці прайшла інтэрактыўная віктарына “Пазнаём Брэстчыну разам”.

Продолжить чтениеСуботні Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Субота 17 лютага запрашае на Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

17 февраля

Продолжить чтениеСубота 17 лютага запрашае на Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Суботні дзень грамадзянска-патрыятычнага выхавання

У суботні дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання для вучняў прайшлі наступныя мерапрыемствы: пазнавальная праграма «Белая Русь», свая гульня “Падарожжа па Радзіме”, конкурс малюнкаў “Мая Беларусь”.

Продолжить чтениеСуботні дзень грамадзянска-патрыятычнага выхавання

Зноў у школу!

Вечар сустрэчы заўсёды доўгачаканы і хвалюючы момант для выпускнікоў і настаўнікаў школы. Па традыцыі ў першую суботу лютага Хараўская сярэдняя школа сардэчна сустракае гасцей. Заўсёды душэўна, па-сямейнаму цёпла праходзіць гэтае мерапрыемства. І субота, 3 лютага 2024 года, не стала выключэннем. Школьныя гады — гэта мноства ўспамінаў, сапраўднае сяброўства, першае каханне, новыя веды, добрыя і дрэнныя адзнакі ў дзённіку.

Продолжить чтениеЗноў у школу!