Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
Шосты школьны дзень прапанаваў вучням конкурс па разгадванні рэбусаў «Знайдзі прафесію», інтэллектуальную гульню “Што? Дзе? Калі?”, круглы стол “Мая будучая прафесія”….
Шосты школьны дзень прапанаваў вучням конкурс па разгадванні рэбусаў «Знайдзі прафесію», інтэллектуальную гульню “Што? Дзе? Калі?”, круглы стол “Мая будучая прафесія”….
19 і 20 красавіка на гарадскім стадыёне вучні нашай школы прымалі ўдзел у вясеннім першынстве па лёгкай атлетыцы ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў і атрымалі добрыя вынікі: Крывашэева Наталля дыплом І ступені ў бегу на дыстанцыі 3000м і дыплом ІІІ ступені ў бегу на дыстанцыі 100м, Саўчук Яўгеній дыплом ІІ ступені ў прыжках у даўжыню з разбегу. Віншуем і ганарымся!
Паважаныя бацькі!
Запрашаем вас прыняць актыўны ўдзел у рабоце бацькоўскага ўніверсітэту 20 красавіка.
Работа бацькоўскага ўніверсітэта “Кнігі ў жыцці школьніка” для бацькоў вучняў 3 – 4 класаў | 9.55 – 10.40 | Кабінет №10 | Новік Т.А. |
Работа бацькоўскага ўніверсітэта “Як дапамагчы дзіцяці ў перыяд падрыхтоўкі да экзаменаў”, “Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію” для бацькоў вучняў 9 – 11 класаў | 9.55 – 10.40 | Кабінет №11 | Чабацько С.С. |
13 красавіка члены ГА «БРСМ» і «БРПА» разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у акцыі «Аднавім лясы разам».
У гэты суботні Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця вучні прынялі ўдзел у школьных спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе, акцыі «Аднавім лясы разам», у раённым конкурсе Юных інспектараў дарожнага руху…
Удзел у раённых спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе.
6 красавіка на базе ДУА «СШ №5 г.Пружаны» прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства “Білет у будучыню” для вучняў 9 класаў, з мэтай павышэння матывацыі моладзі да ўсвядомленага выбару прафесіі, пашырэння і павышэння эфектыўнасці мэтавай падрыхтоўкі.
Суботні дзень грамадзянска-патрыятычнага выхавання прапанаваў вучням наступныя мерапрыемствы: падарожжа “Традыцыі і перспектывы”, гадзіна сумесных чытанняў “Казкі і павучальныя гісторыі“ з удзелам настаяцеля А.В.Кавальскага, конкурс малюнкаў “Мая краіна”, гутарка “Што значыць быць патрыётам?”.