Суботні дзень турыста
12 мая вучні школы сталі сапраўднымі турыстамі і адправіліся да р.Ясельда. Падчас падарожжа настаўнікі Марчык Т.П. і Кніга А.У. пазнаёмілі ўсіх з прыродай мясцовасці, а настаўнік фізічнай культуры Дунько А.С. расказаў і паказаў, як правільна разводзіць вогнішча. Пасля смачнага снядання ўсе разам гулялі ў рухомыя гульні, захапляліся прыгажосцю родных мясцін.
Суботні дзень памяці аб Вялікай Перамозе
5 мая вучні школы прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Экскурсія ў Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж і Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях
У суботу старшакласнікі ў рамках Тыдня прафарыентацыі наведалі Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж і Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Суботні дзень прафесій
28 красавіка адбылася конкурсная праграма «Свет прафесій», дзе лепшым у намінацыі «Вершы» стаў Антон Вахновіч з 3 класа, першае месца ў намінацыі «Песні» занялі Ганна Губарык і Лізавета Ліштван (2 клас), а ў намінацыі «Мініяцюры» лепшымі сталі вучаніцы 5 класа з мініяцюрай «У стаматолага». Таксама прайшоў мультурок «Калейдаскоп прафесій» і конкурс малюнкаў «Усе прафесіі важныя».
Усміхайцеся, сябры!
Пад такім дэвізам у суботу прайшла гульня па станцыях «Час добрага настрою» ў рамках акцыі «Мой выбар — жыць з пазітывам». Хлопчыкі і дзяўчынкі дарылі адзін аднаму рамонкі добрых эмоцый, шукалі пяць прычын жыць з усмешкай, гулялі ў вяселыя гульні, весела і пазітыўна праводзілі свой час.