Суботні дзень малой радзімы

У другую суботу верасня сярод вучняў пачатковай школы прайшоў конкурс малюнкаў «Мая малая радзіма», старэйшыя сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін «Я нарадзіўся тут» і віктарыны «Што я ведаю пра Радзіму».  Пасля ўсе разам сустрэліся на фестывалі мастацтваў «Вялікія таленты малой радзімы», дзе перамогу святкавалі вучань 8 класа Бурчык Цімафей (намінацыя «Інструментальная творчасць»), вучаніца 7 класа Яблонская Хрысціна (намінацыя «Арыгінальны жанр»), вучаніца 5 класа Лаўраш Вікторыя (намінацыя «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»).

                                                                                 

Продолжить чтениеСуботні дзень малой радзімы

Суботні дзень здароўя

Першы суботні дзень у гэтым навучальным годзе быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі ўдзельнікамі гульні «Сцежкамі здароўя», шукалі самых спрытных падчас спартландыі, наведалі гадзіну зносін «Здароўе не купіш за грошы», а таксама весела і здарова правялі школьную суботу.

                                                                                         

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя

Суботні дзень бяспечнага лета

У апошнюю школьную суботу вучні школы яшчэ раз успомнілі правілы паводзін падчас летніх канікул, а таксама весела і карысна правялі час.

                                                                               

Продолжить чтениеСуботні дзень бяспечнага лета

«Будзь гатоў!»

19 мая піянеры і акцябраты школы прынялі ўдзел у VІІІ раённым злеце прадстаўнікоў ГА «БРПА», падчас якога акцябраты былі прыняты ў піянеры. Пасля піянеры нашай школы ўсклалі кветкі ля помніка «Спаленым вёскам».

                                                                              

Продолжить чтение«Будзь гатоў!»

Суботні дзень сям’і і сяброўства

У гэту суботу хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі круглы стол «На чым трымаецца сям’я», прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах “Займаючыся спортам, захаваем здароўе”, старшакласнікі сталі ўдзельнікамі дыспута “Сяброўства онлайн або“ўжывую”?”, а піянеры наведалі гасцёўню «БРПА-мая сям’я». Таксама членамі БРСМ была праведзена акцыя «Трэцяя нядзеля мая», прысвечаная Міжнароднаму дню памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу.

                                                                                                      

Продолжить чтениеСуботні дзень сям’і і сяброўства

Суботні дзень турыста

12 мая вучні школы сталі сапраўднымі турыстамі і адправіліся да р.Ясельда. Падчас падарожжа настаўнікі Марчык Т.П. і Кніга А.У. пазнаёмілі ўсіх з прыродай мясцовасці, а настаўнік фізічнай культуры Дунько А.С. расказаў і паказаў, як правільна разводзіць вогнішча. Пасля смачнага снядання ўсе разам гулялі ў рухомыя гульні, захапляліся прыгажосцю родных мясцін.

                                                                                                                      

Продолжить чтениеСуботні дзень турыста