Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў

Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў пачаўся з марафона добрых спраў, а працягнуўся пазнавальнай праграмай «Зорка акцябронка» і піянерскім зборам «БРПА — мая сям’я», а завяршыўся праглядам і абмеркаваннем кінафільма «Цімур і яго каманда». Таксама вучні нашай школы прынялі ўдзел у VII раённым фестывалі фальклорнага мастацтва «Радавод», дзе занялі ІІ месца!

                                                                                                                                

Продолжить чтениеСуботні дзень грамадскіх аб’яднанняў

Суботні дзень малой радзімы

16 лютага вучні школы здейснілі падарожжа па сваёй малой радзіме, наведаўшы круглы стол “Сімвалы маёй малой радзімы” і конкурс малюнкаў і плакатаў «Вёсачка мая». Таксама вучні 2 — 4 класаў прынялі ўдзел у спартыўных мерапрыемствах у рамках занальнага цэнтра на базе Мокраўскага ВПК д/с-СШ і раённым этапе алімпіяды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, дзе вучаніца 8 класа Барысевіч Ангеліна заняла 1 месца!

                                                                                                     

Продолжить чтениеСуботні дзень малой радзімы

Суботні дзень здароўя

Другая субота месяца традыцыйна праводзіцца пад дэвізам «За здаровы лад жыцця». Не стала выключэннем і субота 9 лютага, якая пачалася з гульняў з мячом. Затым вучні наведалі віктарыну «Пра здароўе ад А да Я», а на праглядзе відэафільмаў на тэму “Быць здаровым вельмі здорава” абмяркоўвалі плюсы здаровага ладу жыцця. Каманда школы прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах па стральбе. Таксама вучні здзейснілі падарожжа  у Белавежскую пушчу і пагутарылі з самім Дзедам Марозам.

                                                               

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя

Суботні дзень беларускай навукі

Суботні день беларускай навукі пачаўся са спартландыі «Алімпійскімі маршрутамі», а працягнуўся гадзінай зносін «Дасягненні беларускай навукі» і віртуальнай экскурсіяй па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Таксама вучні 3-7 класаў наведалі Пружанскі палацык, дзе змаглі праявіць свае здольнасці падчас квэста. Вучань 4 класа нашай школы Вахновіч Антон прыняў удзел у інтэлектуальным марафоне «Пазнайка – 2019».

                                                               

Продолжить чтениеСуботні дзень беларускай навукі