Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
Суботні дзень выдаўся актыўным. Для навучэнцаў была арганізавана віртуальная экскурсія на сайце Нацыянальнага алімпійскага камітэта, вучні наведалі віктарыну «Маё здароўе ў маіх руках», гадзіну зносін «Я і маё харчаванне».
У рамках арганізацыі работы Цэнтра патрыятычнага выхавання вучні 9 — 11 класаў наведалі гурток «Юны армеец», які працуе на базе ДУА “СШ №1 г. Пружаны ім.ЧБВА”.
Экскусія ў музей “Рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы”
11 студзеня навучэнцы старэйшых класаў наведалі школьны музей “Рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы” у ДУА “СШ №1 г. Пружаны ім.ЧБВА”. Кіраўнік музея Макарчук Ю.І. расказаў пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, у гонар якіх названы вуліцы нашага горада. Экскурсія спрыяла грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў і захаванню гістарычнай памяці.
Акцыя «Тэрыторыя чараўніцтва» і «Цуды на Каляды»
Акцыя «Добрае сэрца»
У перыяд пераднавагодніх святаў члены ГА «БРПА», ГА «БРСМ» і валанцёрскага атрада «Твори добро» прынялі ўдзел акцыі «Добрае сэрца» і павіншавалі з надыходзячым Новым годам і Калядамі інвалідаў з дзяцінства. Актывісты пажадалі здароўя, вясёлых святаў і выканання жаданняў.