Суботні дзень здароўя
Першая субота трэцяй цвэрці прайшла пад дэвізам «За здаровы лад жыцця». Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі гадзіны зносін “Размова пра важнае. Прафілактыка каранавіруса”, прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў і калажаў “Дзе жыве здароўе” і адкрылі лыжны сезон.
Суботні дзень бяспечных паводзін
Апошняя субота чвэрці традыцыйна была прысвечана бяспечным паводзінам. Конкурс малюнкаў “Я, мае сябры і бяспечная дарога” аб’яднаў вучняў пачатковых класаў. Старэйшыя сабраліся на гадзіне зносін “Бяспечныя паводзіны і мы”.
Суботні дзень правоў чалавека
12 снежня ў школе было прысвечана правам чалавека. Вучні наведалі гадзіну зносін “Я і мае правы”, круглы стол “Правы чалавека і яго абавязкі ў грамадстве”, мультурок “Я маю права на …”, а таксама конкурс малюнкаў “Я малюю свае правы”.
Дружынныя этапы КВІЗаў
5 снежня, у Міжнародны дзень валанцёра, прайшлі забаўляльна-інтэлектуальныя гульні «Акцябрацкі квіз» і «Піянерскі квіз». Акцябраты і піянеры не толькі праверылі свае веды, але і весела правялі час.
Суботні дзень здароўя
5 снежня хлопчыкі і дзяўчынкі правялі пад дэвізам «Здаровы лад жыцця — гэта па-нашаму!». Вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Каранавірус, СТОП!», гадзіне зносін “Навошта чалавеку здароўе”, марафоне думак і высноў “Галоўны скарб чалавека — здароўе”, спартыўных спаборніцтвах “Самы спартыўны клас – наш”.