Суботні дзень абаронцаў Айчыны
У суботу вучні пачатковых класаў наведалі гульнёвую праграму “Школа юных абаронцаў Айчыны”, вучні 5 — 8 класаў сустрэліся на гадзіне зносін “Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту”.
Суботні дзень здароўя
Другая субота месяца прайшла пад дэвізам «Здароўе кожнага-здароўе нацыі». Пачалася субота з мультурока “У здаровым целе – здаровы дух”, а працягнулася конкурсам малюнкаў “Мой любімы від спорту” і круглым столом “Здароўе кожнага – здароўе нацыі”. Таксама сёння прайшлі спартландыі “Хутчэй! Вышэй!Мацней!”.
Суботні дзень школы
6 лютага вучні наведалі Дзень школы. Пасля конкурса малюнкаў “Школа будучыні” і адкрытага мікрафона “Мы разам робім нашу школу лепшай” усіх чакалі мультурок “Школьны двор” і конкурс сачыненняў “Якой будзе наша школа праз 50 гадоў”. Таксама сёння прайшоў раённы этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні ГА “БРПА” “Піянерскі квіз”, дзе нашу школу прадстаўляла каманда «Ой, да ладно».
Суботні дзень беларускай навукі
31 студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі, таму субота 30 студзеня ў школе была прысвечана беларускай навуцы. Вучні пачатковых класаў сабраліся на пазнавальнай праграме “Разумнікі і разумніцы”, а пасля наведалі мультурок «Неверагодныя адкрыцці», старэйшыя шукалі самых кемлівых падчас гульні «Што? Дзе? Калі?», а яшчэ пазнаёміліся з «Самымі галоўнымі навуковымі адкрыццямі 2020 года ў Беларусі». Субота завяршылася конкурсам малюнкаў на снезе і лыжнымі спаборніцтвамі.
Суботні дзень пазітыву і добрага настрою
Субота 23 студзеня ў школе стала Днём пазітыва і добрага настрою. Сёння вучні наведалі мультурок “Сяброўства пачынаецца з усмешкі” і гадзіну зносін “Як шчасце залежыць ад здароўя”. Таксама сёння творчая каманда школы прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Добры дзень, свет!” .