Суботні дзень здароўя

10 мая ў школе прайшлі мерапрыемствы ў рамках дня здароўя. Гульнёва-пазнавальная праграма “У гасцях у доктара Нехварэйкі” сабрала вучняў пачатковых класаў. Усе жадаючыя прынялі ўдзел у конкурсе міні-праектаў “Якім я бачу дзень здароўя ў наступным навучальным годзе”. Таксама прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя

Суботні дзень памяці аб Вялікай Перамозе

8 мая вучні школы прынялі ўдзел у кінамарафоне «Глядзі і памятай» і ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца». Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў “І памятае свет выратаваны…”.

Продолжить чтениеСуботні дзень памяці аб Вялікай Перамозе

Суботні день экалогіі

24 красавіка вучні школы наведалі экалагічную суботу. Таксама сёння прайшоў 42 раённы злёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху, дзе школьная каманда «Светлафор» заняла I агульнае месца, а таксама спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы у праграме раённай спартакіяды школьнікаў, адкуль спартсмены школы прывезлі шмат дыпломаў рознай ступені.

Продолжить чтениеСуботні день экалогіі

Суботні Дзень, прысвечаны Году народнага адзінства

2021 год у нашай краіне аб’яўлены Годам народнага адзінства. У школе 17 красавіка прайшлі мерапрыемствы, прывечаныя Году народнага адзінства. Для вучняў пачатковых класаў прайшла гадзіна карыснай інфармацыі “Лепшыя сябры на свеце – краіны маёй суседзі”, для старэйшых — круглы стол «Беларусь учора, сёння, заўтра».

Продолжить чтениеСуботні Дзень, прысвечаны Году народнага адзінства

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Тыдзень лесу-2021»

У суботу ўдзельнікі экалагічнага аб’яднання па інтарэсах «Ясельда» прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Тыдзень лесу-2021», якая ў гэтым годзе прысвечана Году народнага адзінства. Хлопчыкі і дзяўчынкі пасадзілі лес на тэрыторыі Бярозаўскага лясніцтва.

Продолжить чтениеРэспубліканская дабрачынная акцыя «Тыдзень лесу-2021»

Суботні дзень здароўя

Суботы красавіка пачаліся з Дня здароўя. Сёння прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы,  гульнёвая праграма “Мы за здаровы лад жыцця”  і гульня па станцыях “Маршруты здароўя”. Таксама вучні школы прынялі ўдзел у раённым легкаатлетычным кросе.

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя