Суботні дзень бяспечных паводзін

Мерапрыемствы суботы 23 кастрычніка завяршылі Тыдзень бяспечнага інтэрнэта. Для вучняў пачатковых класаў пайшлі гадзіна зносін “Мы – разумныя карыстальнікі Інтэрнэта” і віктарына “Што я ведаю пра бяспечную працу ў Інтэрнэце”, вучні 5 — 8 класаў разважалі пра карысць і шкоду Інтэрнэта падчас адкрытага мікрафона “Інтэрнэт – сучаснае асяроддзе пражывання. Бяспека ў асяроддзі”. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурсе малюнкаў “Інтэрнэт – гэта… Таксама сёння актыў піянерскай дружыны падрыхтаваў газету «Пётр Клімук — наш касманаўт».

Продолжить чтениеСуботні дзень бяспечных паводзін

Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў

16 кастрычніка ў школе прайшоў Дзень грамадскіх аб’яднанняў. Акцябраты сустрэліся на гадзіне зносін «Хто такія акцябраты?», а пасля здезйснілі прагулку «Акцябраты адкрываюць свет». Піянеры правялі інтэлектуальныя гульні «Што жадае стаць піянерам?», наведалі сайт і сацыяльныя сеткі ГА «БРПА» і разам з членамі ГА «БРСМ» правялі акцыю па ўборцы помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны «Абеліск».

Продолжить чтениеСуботні дзень грамадскіх аб’яднанняў

Суботні дзень здароўя

Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню здароўя: Горад спартыўных рэкордаў, пазнавальную праграму “На востраве здароўя”, квэст “Здаровы лад жыцця -выбар маладых!” і інш.

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя

Суботні дзень карысных спраў

2 кастрычніка хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі творчыя майстэрні «Паштоўка для бабулі і дзядулі», дзе зрабілі паштоўкі з віншаваннямі з Днём пажылога чалавека сваім бабулям і дзядулям. Таксама сёння прайшлі гадзіна зносін “Дзень дабрыні і павагі” і адкрыты мікрафон “Старасць трэба паважаць”. А вучні 5 — 8 класаў прынялі ўдзел у акцыі «Кнігі — нашы сябры».

Продолжить чтениеСуботні дзень карысных спраў

Конкурс малюнкаў «Прыгажосць Божага свету»

Прымаючы пад увагу неабходнасць падтрымкі творчых ініцыятыў падрастаючага пакалення, а таксама педагогаў і выхавальнікаў, якія садзейнічаюць духоўна-маральнаму развіццю асобы дзіцяці, па благаславенні Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла праводзіцца штогадовы Міжнародны конкурс дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету», накіраваны на духоўна-маральную асвету дзяцей, на далучэнне юных мастакоў да сусветнай культуры і, перш за ўсё, да праваслаўнай, якая дазваляе выхаваць і захаваць у маладым пакаленні маральныя асновы, любоў да сям’і, дому, сябрам, Айчыне.

Продолжить чтениеКонкурс малюнкаў «Прыгажосць Божага свету»