Віншуем і ганарымся!

7-8 кастрычніка на гарадскім стадыёне праходзілі раённыя спаборніцтвы па восеньскім першынстве раёна па лёгкай атлетыцы ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў. Каманда школы ў складзе Мелеш Валерыі, 6 клас; Ліштван Лізаветы і Крывашэевай Наталлі, 7 клас; Саўчука Яўгенія і Салагуб Алены, 8 клас; Марчыка Мікіты і Ліпіч Анастасіі, 9 клас, кіраўнік Карнялюк В.М. паказалі добры вынік і вярнуліся з пяццю дыпломамі: Марчык Мікіта — дыплом за ІІІ месца ў бегу на 400 м.; Крывашэева Наталля — дыплом за ІІ месца ў бегу на 100 м. і дыплом за ІІІ месца ў бегу на 3000 м.; Салагуб Алена — дыплом за ІІІ месца ў бегу на 100 м.; Саўчук Яўгеній — дыплом за ІІ месца ў бегу на 800 м.

Віншуем нашых спартсменаў і жадаем далейшых перамог!

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!

Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

8 кастрычніка ў школе прайшлі мерапрыемствы, галоўнай мэтай якіх стала прапаганда здаровага ладу жыцця. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі мультурок “Таямніцы здароўя”, выставу кніг і часопісаў “Пра здароў на старонках кніг”, гадзіну зносін «Правільнае харчаванне – заклад здароўя» і інш.

Продолжить чтениеСуботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Аб’яднанне па інтарэсах «Валейбол»

Прыхільнікі валейболу ў гэтым навучальным годзе правялі першы занятак у аб’яднанні па інтарэсах «Валейбол», дзе пасля традыцыйнай гутаркі аб правілах бяспечных паводзін пачалі працаваць над тэхнікай гульні ў валейбол. На працягу года юных спартсменаў чакаюць спартыўныя спаборніцвы, гульні, конкурсы.

Продолжить чтениеАб’яднанне па інтарэсах «Валейбол»

Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

  • Комментарии к записи:0 комментариев

Цэнтральным мерапрыемствам дня стала спартыўнае свята «Тата, мама, я — спартыўная сям’я». На старт выйшлі вучань 1 класа Халецкі Назар з мамай Аленай, вучань 1 класа Гарбар Максім з мамай Анастасіяй, вучаніца 2 класа Ігнацьева Валерыя з мамай Марынай, вучань 2 класа Новік Савелій з татам Віталіем, вучань 4 класа Рогаў Кірыл з мамай Любоўю, вучань 4 класа Кадука Арцём з татам Аляксандрам. Кожная сям’я атрымала дыплом у асобнай намінацыі, а агульную перамогу святкавалі спорт і сяброўства. Дзякуй арганізатарам за цікавыя конкурсы, удзельнікам за яскравыя моманты і кожнаму прысутнаму за атмасферу.

Продолжить чтениеСуботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

  • Комментарии к записи:0 комментариев

Трэцяя субота месяца прысвечана працоўнаму выхаванню і прафесійнай арыентацыі, таму сёння вучняў чакалі куфэрак загадак “Усе працы добрыя – выбірай на густ!», пазнавальная гадзіна “У свеце цікавых прафесій”, конкурс малюнкаў “Мая будучая прафесія”. З нагоды Дня народнага адзінства прайшлі гадзіна зносін “Мой родны беларускі край”, якую правяла біблітэкар Калядзіцкага СДК Аляхновіч Т.І., спартландыя “Калі мы адзіныя – мы непераможныя”.

Продолжить чтениеСуботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Віншуем з 20-цці годдзем, БРСМ!

  • Комментарии к записи:0 комментариев

10 верасня члены ГА «БРСМ» сабраліся за круглым сталом, каб абсудзіць планы на новы навучальны год. Пасля прайшла гульнёвая праграма «Моладзевы квіз», дзе перамогу святкавалі вучні 11 класа. Завяршылася сустрэча прыемным салодкім сталом для ўсіх удзельнікаў свята.

Продолжить чтениеВіншуем з 20-цці годдзем, БРСМ!