Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй
У трэцюю суботу месяца піянеры і іх мамы сустрэліся на ітэлектульна-забаўляльнай гульні «Квіз для дзяцей і іх бацькоў». У цікавай і вясёлай барацьбе перамогу святкала каманда «Матылькі» ў складзе Івана Усіка і маці Наталлі Аляксандраўны, Данііла Чуева і маці Святланы Мікалаеўны, Ільі Ігнацьева і маці Марыны Мікалаеўны. Другое месца заняла каманда «Лісточкі» ў складзе Матвея Андрусевіча і маці Таццяны Яўгеньеўны і Сяргея Новіка і маці Кацярыны Іванаўны. Таксама сёння школьная каманда старшакласнікаў «Ой, да ладно» прыняла ўдзел у раённым чэмпіянаце абласнога сінхроннага этапу па гульні “Што? Дзе? Калі?”, а вучні пачатковых класаў наведалі творчую майстэрню ў Палацы Культуры г.Пружаны.
Дружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод піянераў школы
Услед за акцябратамі школы «Па слядах Перамогі» пайшлі піянеры. У суботу 22 кастрычніка піянерскія атрады адправіліся ў падарожжа па кропках квэсту. Чат-боты (актывісты ГА «БРСМ) не паспявалі адпраўляць капітанам заданні новай кропкі і падказкі пазлаў, так хутка піянеры выйшлі на дарогу да Перамогі. У выніку на 3 месцы аказалаўся піянерскі атрад «Сузор’е» (5 клас), на другім месцы — піянерскі атрад «Камета» (8 клас), першае месца раздзялілі атрады «Нон-стоп» (6 клас) і «Юнацтва» (7 клас). Зборная дадзеных атрадаў прадставіць піянерскую дружыну школы на раённым этапе квэсту.
Віншуем і ганарымся!
15 кастрычніка Губарык Маргарыта, вучаніца 5 класа, прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным узнагароджанню пераможцаў раённага этапу конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей», якое прайшло ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны.
Удзел у рэспубліканскай дабраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам»
Члены Савета старшакдаснікаў школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам» і наведалі Бярозаўскае лясніцтва, дзе з ахвотай папрацавалі.
Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
15 кастрычніка вучні школы наведалі мерапрыемствы па прафесійнай арыентацыі, дзе кожны мог паспрабаваць на сабе розныя прафесіі, і магчыма, зрабіць вынік для свайго будучага прафесійнага жыцця.
Віншуем і ганарымся!
7-8 кастрычніка на гарадскім стадыёне праходзілі раённыя спаборніцтвы па восеньскім першынстве раёна па лёгкай атлетыцы ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў. Каманда школы ў складзе Мелеш Валерыі, 6 клас; Ліштван Лізаветы і Крывашэевай Наталлі, 7 клас; Саўчука Яўгенія і Салагуб Алены, 8 клас; Марчыка Мікіты і Ліпіч Анастасіі, 9 клас, кіраўнік Карнялюк В.М. паказалі добры вынік і вярнуліся з пяццю дыпломамі: Марчык Мікіта — дыплом за ІІІ месца ў бегу на 400 м.; Крывашэева Наталля — дыплом за ІІ месца ў бегу на 100 м. і дыплом за ІІІ месца ў бегу на 3000 м.; Салагуб Алена — дыплом за ІІІ месца ў бегу на 100 м.; Саўчук Яўгеній — дыплом за ІІ месца ў бегу на 800 м.
Віншуем нашых спартсменаў і жадаем далейшых перамог!
Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
8 кастрычніка ў школе прайшлі мерапрыемствы, галоўнай мэтай якіх стала прапаганда здаровага ладу жыцця. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі мультурок “Таямніцы здароўя”, выставу кніг і часопісаў “Пра здароў на старонках кніг”, гадзіну зносін «Правільнае харчаванне – заклад здароўя» і інш.