Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
Другая субота месяца традыцыйна ў школе прысвечана здароваму ладу жыцця. Таму сёння для вучняў прайшлі віктарына “Некалькі пытанняў пра здаровы лад жыцця”, конкурс малюнкаў “Спорт для мяне – гэта…”, спартыўныя спаборніцтвы па піянерболу. Таксама вучні школы прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах “Снежны снайпер” і раённым этапе конкурсу “Добры дзень, свет!”.
Аб’яднанне па інтарэсах «Чароўны мікрафон»
Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Чароўны мікрафон» 14 студзеня прынялі ўдзел у раённым этапе конкурсу “Добры дзень, свет!”, які праходзіў на базе гімназіі г.Пружаны. Са сцэны ў выкананні юных вакалістаў прагучалі песні «Беларуская мова», «Беларускія зоркі», «Усміхайся» і «Салдату».
Аб’яднанне па інтарэсах «Валейбол»
Юныя спартсмены працягваюць заняткі ў аб’яднанні па інтарэсах «Валейбол» і ужо не толькі ведаюць, але і ўмеюць рабіць правільныя падачы так, как каманда-супернік не змагла іх прыняць.
Суботні дзень бяспечных паводзін
Апошняя субота чвэрці была насычана мерапрыемствамі пра бяспечныя паводзіны на зімовых канікулах. Вучні школы наведалі мультурок “Пря бяспеку на зімовых канікулах”, сваю гульню “Правілы бяспекі”, а таксама творчыя майстэрні “Паштоўка на Новы год”. Таксама сёння школьная каманда «Ой, да ладно!» стала ўдзельнікам цырымоніі «Дараванне-2022».
Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй
17 снежня хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі круглы стол “Прафесіі маіх бацькоў”, мультурок “У свеце прафесій” і наведванне выставы “Дзе пачытаць пра прафесіі”, лыжны крос, а таксама вучні пачатковых класаў сабраліся з мамамі на сямейных пасядзелках “Як добра, калі мы разам”.
Дыплом ІІІ ступені ў раённым этапе гульні «Піянерскі квіз»
17 снежня школьная каманда піянераў «Ой, да ладно» прыняла ўдзел у раённым этапе гульні «Піянерскі квіз». Каманда ў складзе Губарык Маргарыты, 5 клас, Шолахавай Кацярыны і Лушчыка Максіма, 6 клас, Губарык Ганны і Рупекі Ільі, 7 клас была лепшай у музычным туры і па выніках гульні атрымала дыплом ІІІ ступені. Віншуем пераможцаў!