Суботні дзень здароўя
11 лютага мерапрыемствы ў школе былі прысвечаны здароваму ладу жыцця. Прайшлі гульня па станцыях “Дзеці.Спорт.Здароўе”, віктарына “Здароўе ад А да Я”, прагулка “Краявіды маёй мясцовасці”.
Вечар сустрэчы з выпускнікамі
4 лютага школа сустракала сваіх выускнікоў у горадзе Дзяцінства. Пасля слоў мэра горада і па сумяшчальніцтву дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны ўсе прысутныя адправіліся ў падарожжа па вуліцах і праспектах горада Дзяцінства. Выпускнікі добра справіліся з выпрабаваннямі, а вучні школы падарылі ім свае творчыя нумары. Прыемнай нечаканасцю стаў танцавальны батл «Вучні супраць настаўнікаў», дзе перамогу святкавала дружба. Завяршыўся вечар словамі фінальнай песні «Школа заўсёды чакае цябе…».
Перамога ў раённым этапе конкурсу «Я — патрыёт сваёй краіны»
Рэспубліканскі конкурс праводзіцца з мэтай вызначэння ўдзельнікаў беларуска-расійскага праекта «Цягнік Памяці – 2023», а таксама выяўлення і распаўсюджвання вопыту паспяховай працы лідэраў, фарміравання ў грамадскай і індывідуальнай свядомасці пазітыўнага вобразу юнага лідэра. На раённым этапе конкурсу школу прадстаўляў Лаўраш Аляксей, вучань 10 класа. Конкурс складаўся з чатырох тураў: «Візітная картка», творчы конкурс «Я магу», конкурс відэаматэрыялаў » Мая краіна» і конкурс эсэ «Аб той вясне…». Па выніках усёй праграмы Аляксей стаў лепшым і прадставіць Пружанскі раён на абластным этапе конкурсу.
Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй
28 студзеня для вучняў і іх бацькоў прайшлі сямейныя пасядзелкі “Бацькі і дзеці. Таленты маёй сям’і”, а таксама конкурс малюнкаў “Мой радавод”, ралявая гульня “Якой будзе мая сям’я”, мультурок “Сямейныя гісторыі”.
Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
21 января вучні школы сабраліся на мерапрыемствы, прысвечаныя працы і прафесіям:віктарыну “Пра прафесіі”, гадзіну зносін “Кім я мару стаць”, кіналекторый “Запатрабаваныя прафесіі ў Беларусі” і інш.
Рэспубліканскі акцябрацкі маршрут «Тэрыторыя дзяцінства». Студзень. Тэрыторыя здароўя
Падтрымліваць сваё здароўе — адна з асноўных абавязкаў кожнага чалавека! Таму самы час акцябратам успомніць пра тое, як гэта можна рабіць у паўсядзённым жыцці і выканаць трэцяе заданне акцябрацкага маршруту. 21 студзеня акцябраты школы прынялі ўдзел у квэсце «Здароўе — гэта здорава», які падрыхтавалі піянеры сумесна з членамі ГА «БРСМ». За парадак падчас правядзення гульні адказвалі члены школьнага атраду аховы правапарадку «Віцязі». Тры каманды акцябрат адправіліся ў падарожжа па станцыях, дзе іх чакалі Эрудыт, сустрэча з трыма Клавамі, «здаровыя» склады слоў і многае іншае. Каманда, якая атрымала больш за ўсіх здаравячкоў, хутчэй сабрала пазл і стала пераможцай гульні. Кожны ўдзельнік атрымаў карысны для здароўя і для вучобы падарункі.