Лепшыя ЮІДаўцы ў нашай школе
8 красавіка каманда ЮІДаўцаў школы «Светлафор» (Губарык Маргарыта і Андрусевіч Мацвей, 5 клас; Губарык Ганна і Аліфірук Уладзіслаў, 7 клас; Кавальскі Уладзіслаў і Скобля Аліна, 9 клас; Жур Ангеліна і Зыбін Арцём, 11 клас; кіраўнік Фядотава А.А.) заняла 1 месца ў раённым конкурсе юных інспектараў дарожнага руху. ЮІДаўцам не было роўных у конкурсах «Пазнавальная праграма», «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», «Плакат». Скобля Аліна стала лепшай у конкурсе «Фігурнае ваджэнне веласіпеда», Губарык Ганна і Зыбін Арцем — у конкурсе «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», Андрусевіч Мацвей — «Тэарэтычны экзамен па ПДД». Каманда быдзе прадстаўляць Пружанскі раён на занальным этапе конкурсу. Пажадем ім поспехаў!
Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй
У апошнюю суботу чвэрці вучні наведалі мерапрыемствы, прысвечаныя сямейная тэматыцы. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме “Сем Я”. Для вучняў 5 — 8 класаў прайшлі сямейныя пасядзелкі “Бацькі і дзеці. Калі ўсе дома”. Сонечнае надвор’е запрасіла ўсіх на стадыён на рухомыя гульні з мячом.
Суботні дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўнага выхавання
У дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўнага выхавання вучні школы наведалі гадзіны зносін “Чытаем вершы пра Беларусь”, віртуальнае падарожжа “Шляхамі роднай Беларусі». Для самых кемлівых прайшла гульня «Я ведаю!».
Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй
25 лютага акцябраты разам з мамамі сустрэліся на спартыўным свяце «Мама і я — спартыўная сям’я». Гэта стала адным з заданняў лютага ў рэспубліканскім праекце «Тэрыторыя дзяцінства» ГА «БРПА». Таксама сёння прайшла пазнавальная праграма “Традыцыі сям’і – традыцыі краіны” і гадзіна сумесных чытанняў “Сямейныя гісторыі”.
Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
Трэцяя субота месяца запрасіла вучняў па тэматычныя прафарыентацыйныя мерапрымествы. Сёння для вучняў пачатковай школы прайшлі конкурс малюнкаў “Мая будучая прафесія”, чэмпіянат па разгадванні загадак “Адгадай прафесію”, а старэйшыя класы наведалі адкрыты мікрафон “Мае бацькі працуюць…” і змаглі прайсці анлайн прафарыентацыйныя тэсты.