Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Гэты суботні дзень быў прысвечаны сям’і. Сям’я —  гэта тое, што з табой заўсёды. У школе прайшла сямейная гасцінная з удзелам бацькоў, дыскусія «Сучасная сям’я», конкурс калажаў «Традыцыі маёй сям’і». Таксама прайшлі спаборніцтвы па валейболу.

Каманда Хараўской школы «Разрад» прыняла ўдзел у турніры «Што? Дзе?Калі?, які праходзіў на базе «Сярэдняя школа №4 г.Пружаны».

Продолжить чтениеСуботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Экскурсія ў зал Перамогі

18 лістапада для вучняў 2-3 класаў была арганізавана экскурсія ў зал Перамогі і на выставу «Па матэрыялах рассследавання фактаў генацыду беларускага народа» у ДУ “Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”. Экскурсію для навучэнцаў праводзілі студэнты старэйшых курсаў. Дзеці змаглі дакрануцца да некаторых экспанатаў экспазіцыі, слухалі вельмі ўважліва пра падзеі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Па дарозе да Пружанская палаца культуры зайшлі ў сквер імя Гудзімава, дзе знаходзяцца экспанаты ваеннай тэхнікі. Пружанскі палац культуры  майстар-клас па саломапляценню. Час прайшоў хутка і цікава.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў зал Перамогі

Суботні Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі прайшоў актыўна. Вучні змаглі наведаць пазнавальную праграму “У лабірынтах дыму хаваецца бяда”, якая праводзілася ў рамках антытунёвай акцыі ў рамках Сусветнага Дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў, а таксама прайшлі спаборніцтвы па шашках, паглядзелі і абмеркавалі відэаролікі “Я выбіраю прафесію”, намалявалі малюнкі па тэме «Калейдаскоп прафесій».

Продолжить чтениеСуботні Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Субота 18 лістапада запрашае на Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

 

 

 

 

18 лістапада

Продолжить чтениеСубота 18 лістапада запрашае на Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Суботні Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

«Здаровы лад жыцця  — гэта выбар новага пакалення». Пад такім дэвізам прайшоў суботні дзень  прапаганды здаровага ладу жыцця. Вучні наведалі пазнавальную праграму «Не шкодзь свайму здароўю», паўдзельнічалі ў спартландыі «Здароваму ўсё здорава», а таксама намалявалі малюнкі па тэме «Шлях да здароўя».

Продолжить чтениеСуботні Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Суботні дзень школьных традыцый і бяспечных паводзін

У рамках шостага школьнага дня ў школе прайшлі наступныя мерапрыемствы: квэст «Маршрутамі бяспекі», круглы стол «Адказнасць за паводзіны, адказнасць за сваё жыццё», пазнавальная праграма «Я адзін дома». Ганна Губарык прыняла ўдзел ў пасяджэнні дзіцячай палаты Пружанскай раённай арганізацыі ГА «БРПА», а таксама нашы спарцмены прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, дзе Саўчук Яўгеній заваяваў 3 месца па бегу на дыстанцыі 800 метраў. Віншуем і ганарымся!

Продолжить чтениеСуботні дзень школьных традыцый і бяспечных паводзін

Субота 28 кастрычніка запрашае на Дзень школьных традыцый і дзень бяспечных паводзін

28 кастрычніка

Продолжить чтениеСубота 28 кастрычніка запрашае на Дзень школьных традыцый і дзень бяспечных паводзін

Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Сям’я — гэта тыя людзі, якія з табой ад першых хвілін твайго жыцця і да апошніх. Па гэтай тэме і адбыліся сёння сямейныя пасядзелкі «Чароўная сіла сям’і», дзе былі запрошаны бацькі з дзецьмі. Час прайшоў актыўна і творча. Пра «Сямейныя каштоўнасці» дзеці праглядзелі і абмеркавалі відэаролікі, а таксама  суботні дзень не абыйшоўся без  спартыўных мерапрыемстваў. Сёння гэта былі спаборніцтвы «Самы меткі».

Продолжить чтениеСуботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй