Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
У дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі ў школе навучэнцы мелі магчымасць наведаць мерапрыемствы: гадзіна зносін “Свет прафесій”, свая гульня “Я ведаю гэту прафесію”, а таксама конкурс па разгадванні крыжаванак “Прафесія ў пытаннях”.
У гэты дзень каманда нашай школы прыняла ўдзел у мерапрыемствах занальнага цэнтра “Адпачываем з карысцю” на базе ДУА “Кляпачская сярэдняя школа», дзе паўдзельнічалі ў спартыўным свяце “Гульня па станцыях” і былі ўзнагароджаны дыпломам ІІІ ступені.
Адкрыты абласны фестываль-конкурс юных мадэльераў «Brest junior fashion»
26 красавіка 2025 г. навучэнцы нашай школы прадставілі сваю калекцыю адзення «Папяровае адраджэнне» ў адкрытым абласным фестывалі-конкурсе юных мадэльераў «Brest junior fashion». Фестываль праводзіўся ў мэтах папулярызацыі і падтрымкі юных талентаў, умацавання і ўстанаўлення кантактаў паміж творчымі аб’яднаннямі юных мадэльераў.
Нашы дзяўчынкі ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. Кіраўнік: Астанкова А.У. Віншуем і ганарымся!
Беларусь — краіна маёй будучыні
26 красавіка ў рамках шостага школьнага дня прайшло мерапрыемства занальнага цэнтра «Адпачываем з карысцю» на базе ДУА «Кляпачская сярэдняя школа»«Беларусь-краіна маёй будучыні». Яно прайшло ў форме віктарыны «Беларусь — краіна маёй будучыні». У гульнёвой форме вучні пашыралі веды аб сімволіцы, культуры, геаграфіі і гісторыі Беларусі, вучыліся любіць сваю Радзіму. Навучэнцы зразумелі, што Беларусь — гэта краіна, у якой можна жыць і атрымліваць асалоду ад кожнага імгнення.