Прававая гасцёўня “Тлумачэнні змяненняў, унесеных у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях з 1 сакавіка 2021 г., у частцы адказнасці непаўналетніх”
12 сакавіка старшакласнікі наведалі прававую гасцёўню, дзе педагог сацыяльны А.Я.Калюта патлумачыла змяненні, унесеныя у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях з 1 сакавіка 2021 г., у частцы адказнасці непаўналетніх, а пасля адказала на пытанні старшакласнікаў.
Урок для V-VII класаў «Што такое інклюзія і чаму гэта важна?»
Сёння для вучняў V-VII класаў прайшоў урок па пытаннях інклюзіі дзяцей з інваліднасцю, прымеркаваны да Міжнароднага дня людзей з інвалінднасцю. Падчас урока вучні пазнаёміліся з паняццем «інклюзія», «інклюзіўная адукацыя», а таксама абмеркавалі сувязь паміж ладам грамадства і магчымасцю паўнавартасна рэалізаваць патэнцыял кожнага.
З 7 снежня па 12 снежня ў школе праходзіў Тыдзень прававых ведаў
На працягу тыдня вучні школы знаёміліся, паўтаралі, вывучалі, абмяркоўвал, чыталі, малявалі правы чалавека. Тыдзень традыцыйна пачаўся з інфармацыйных гадзін “10 снежня – Сусветны дзень правоў чалавека”.
Адзіны дзень інфармавання ў верасні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-1)
Тэма першай сустрэчы ў новым навучальны годзе — «Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі — мая адказнасць». Падчас сустрэчы старшакласнікі разгедзелі два інфармацыйныя блокі «Актыўны — значыць адказны» і «Вучымся разумець адзін аднаго».